Духоўны дарадчык Рэгіёна
Супольнасць хрысціянскіх сем’яў Беларусі на шляху да святасці ў сакрамэнце шлюбу. Адзінства, малітва і ўзаемная падтрымка мужа і жонкі пад матчыным заступніцтвам Багародзіцы.
«Каханне сужэнцаў — гэта жывы вобраз любові Хрыста да свайго Касцёла. Сужэнства не з’яўляецца перашкодай для святасці, але яе асаблівым, плённым шляхам.»
— а. Анры Кафарэль
У Парыжы ў 1938 годзе чатыры маладыя шлюбныя пары звярнуліся да маладога святара Анры Кафарэля з пытаннем: «Як нам жыць нашай верай разам, як сужэнцам?» Гэтая сустрэча дала пачатак руху, які сёння яднае больш за 70 000 сужэнстваў у больш чым 90 краінах свету.
У Беларусі першыя экіпы ўзніклі ў канцы 1990-х гадоў. Сёння гэта жывая супольнасць дзясяткаў парафіяльных суполак у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Гродзенскай, Пінскай і Віцебскай дыяцэзіях, дзе сужэнцы рэгулярна моляцца, узаемна натхняюць адно аднаго і сведчаць радасць хрысціянскага саюзу.
Браты і сёстры, пакліканыя да каардынацыі, фармацыі і малітоўнай падтрымкі суполак па ўсёй краіне на трохгадовы тэрмін службы.
Духоўны дарадчык Рэгіёна
Духоўны дарадчык Паўночнага Сектара
Духоўны дарадчык Паўднёвага Сектара
Пара Рэгіёна
Пара Паўночнага Сектара
Пара Паўднёвага Сектара
Інфармацыйная Пара
Пара адказныя за рэкалекцыі
Пілатуюўая пара
Калі зацікавілісь рухам ЭНД, і жадаеце зведаць пра яго больш, напішыце нам, мы абавязкова зкантактуемся з Вамі, і з ахвотаю прыедзем да Вас, каб расказаць пра рух больш дасканала. Чакаем вашых лістоў.