23 Кастрычніка, Пятніца. Добры вечар

Кiрункi жыцця

23-10-2026 19:23:39
Фармацыя

Кiрункi жыцця

Галоўны кірунак жыцця Суполак Маці Божай вызначаны любоўю, якую прынёс нам Хрыстус:

«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёй. ...Любі бліжняга твайго, як самога сябе» (Мк 12, 30–31).

Узрастанне ў гэтай любові — задача ўсяго нашага жыцця. Рух Суполак Маці Божай прапануе сваім сябрам дапамогу; таму просіць іх:

• дапамагаць адно аднаму ўзрастаць у Божай любові праз:

- прысвячэнне дастатковай колькасці часу на малітву;

- рэгулярнае чытанне Божага слова і жыццё паводле Яго;

- няспыннае паглыбленне ведаў аб праўдах веры;

- частае прыняцце сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі;

- практыкаванне хрысціянскай аскезы;

• дапамагаць адно аднаму ўзрастаць у любові да бліжняга праз:

- сапраўдную сужэнскую дапамогу: слуханне, дыялог, абмен вопытам — ва ўсіх галінах, асабліва ў духоўных справах;

- няспынны клопат пра хрысціянскае выхаванне дзяцей;

- адкрытасць на патрэбы бліжняга і гасціннасць;

- канкрэтнае сведчанне пра любоў Хрыста — асабліва праз удзел у жыцці Касцёла і мясцовай супольнасці.