Дадайце інтэнцыю
Рлпр
Як маліцца?
Тэрмін: кожную першую і трэцюю нядзелю месяца
Час: 21:00
Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсць у нябёсах; бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх (Мц 18, 19–20)
Першая інтэнцыя: перапрашэнне Бога і Маці Божай за занядбанні і грахі нашыя
– Ойча наш… – Вітай, Марыя… – Хвала Айцу…
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, давяраю Табе і на Цябе спадзяюся.
Другая інтэнцыя: за святароў, а асабліва за дарадцаў духовых – …
– Ойча наш… – Вітай, Марыя… – Хвала Айцу…
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, давяраю Табе і на Цябе спадзяюся.
Трэцяя інтэнцыя: за пакліканне сужэнстваў Беларусі у Рух END, за сужэнствы нашых парафій.
– Ойча наш… – Вітай, Марыя… – Хвала Айцу…
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, давяраю Табе і на Цябе спадзяюся.
Чацвёртая інтэнцыя: за сужэнствы Руху END – Суполкі Маці Божай на Беларусі (аб дары веры, малітвы, пакоры, пакаяння і любові Божай)
– Вяночак да Божай Міласэрнасці і па магчымасці Літанію да Божай Міласэрнасці
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, давяраю Табе і на Цябе спадзяюся.
Пятая інтэнцыя: молімся ў інтэнцыях, якія складаюць сужэнствы нашых суполак (нашы патрэбы, цяжкасці і г.д..)
пасля кожнай інтэнцыі (а калі іх многа, то пасля 5–10):
– Ойча наш.. – Вітай, Марыя… – Хвала Айцу
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, давяраю Табе і на Цябе спадзяюся.
Магніфікат
Вялічае душа мая Пана,*
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,
бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі,*
і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікае ўчыніў мне Ўсемагутны,*
а імя Яго святое.
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне*
над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц сваёй правіцы;*
Рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам,
скінуў магутных з трона,*
і ўзвысіў пакорных.
Дабром галодных насыціў,*
а багатых ні з чым адправіў.
Прыняў свайго слугу Ізраэля,*
памятаючы пра сваю міласэрнасць.
як абяцаў бацькам нашым,*
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу і Сыну,*
і Духу Святому,
як было спрадвеку, цяпер і заўсёды,*
і на вякі вечныя. Амэн.
Лк 1, 46–55
Magnificat Magnificat Magnificat anima mea Dominum
Magnificat Magnificat Magnificat anima mea.