Фармацыйныя тэмы сустрэч на год: уводзіны, матэрыялы для экіпы і час малітвы.
ЭТАПЫ СУСТРЭЧЫ СУПОЛКI
| Супольны пасілак | Супольная малітва | Абмеркаванне тэмы | Арганізацыйныя пытанні |
|---|---|---|---|
| Дзяленне жыццём | Малітва падчас сустрэчы | Дзяленне думкамі па дадзенай тэме | Планаванне наступнай сустрэчы |
| Малітва Словам Божым | |||
| Сціплы пасілак | Малітва у інтэнцыях | ||
| Дзяленне духоўным ростам (рэалізацыяй пунктаў высілку) |
І ЧАСТКА СУСТРЭЧЫ
ІI ЧАСТКА СУСТРЭЧЫ
Каб настроіцца духоўна, спачатку молімся “Вяночак да Божай Міласэрнасці” альбо частку Ружанца, ці якую-небудзь іншую малітву, якую прапануе адказная пара. Абавязкова перад чытаннем Святога Пісання молімся да Духа Святога:
Пасля прачытання ўрыўку Святога Пісання прапануецца вытрымаць хвіліну цішыні, а пасля кожны, калі захоча, уголас паразважае над адным, або некалькімі фрагментамі, якія найбольш закранулі яго сэрца. Можна ўголас памаліцца словамі просьбы, падзякі, перапрашэння або праслаўлення Госпада, якія ўзніклі ў нашым сэрцы. Памятаем, што не павучаем і не тлумачым іншым Слова. Пасля разважанняў сужэнстваў і падсумавання духоўнага дарадчыка, молімся да Духа Святога і псальмам 22.
Пасля прачытання ўрыўку Святога Пісання прапануецца вытрымаць хвіліну цішыні, а пасля кожны, калі захоча, уголас паразважае над адным, або некалькімі фрагментамі, якія найбольш закранулі яго сэрца. Можна ўголас памаліцца словамі просьбы, падзякі, перапрашэння або праслаўлення Госпада, якія ўзніклі ў нашым сэрцы. Памятаем, што не павучаем і не тлумачым іншым Слова. Пасля разважанняў сужэнстваў і падсумавання духоўнага дарадчыка, молімся да Духа Святога і псальмам 22.Сужэнствы прадстаўляюць свае інтэнцыі (якія падрыхтавалі раней, альбо якія ўзніклі спантанна). Звычайна малітва пачынаецца з падзякі, пасля мы можам праслаўляць Бога, ў канцы мы скіроўваем свае просьбы да Бога. Святар – духоўны дарадчык збірае іх і прапаноўвае малітву, у якой занясём усе гэтыя інтэнцыі да Божага трону.
ІII ЧАСТКА СУСТРЭЧЫ
Кожнае сужанства па чарзе дзеліцца дасягненнямі і праблемамі ў выкананні гэтых абавязкаў і іх ПЛЁНАМІ. Гэта напоўнены ўнутранай засяроджанасцю аповед аб духоўным узрастанні, аб тых чарговых кроках, якія мы зрабілі ў накірунку Бога. Перад усім гэта павінна быць шчыра. Калі мы дзелімся, мы будзем канцэнтравацца на тым, што добрага зрабіў Бог у нашым жыцці, у выніку рэалізацыі пунктаў высілку. Пажадана, каб была гэта не проста справаздача з выканання высілкаў, але глыбокае шчырае сведчанне. Шчырасць мае на ўвазе, што мы таксама зможам прызнаць свае паразы. Аповед патрабуе далікатнасці і ад тых, хто ім дзеліцца, і ад тых, хто слухае. Атмасфера заахвочвання і ўзаемадапамогі спрыяе дзяленню духоўным жыццём, што, аднак, не выключае патрэбы ставіць патрабаванні адно аднаму